Баджальскі хрыбет
Баджальскі хрыбет | |
---|---|
50°34′ пн. ш. 134°36′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Хабараўскі край |
Даўжыня | 220 км |
Шырыня | 2 221 км |
Баджальскі хрыбет — горны хрыбет на тэрыторыі Хабараўскага краю ў міжрэччы Амура і Амгуні, на ўсход ад Бурэінскага хрыбта.
Даўжыня — 220 км, максімальная вышыня — 2221 м (гара Улун). Складзены вулканічнымі пародамі, пясчанікамі і сланцамі. Характарызуецца сярэднегорным рэльефам альпійскага тыпу, наяўнасцю карставых азёр. У перадгор’ях хрыбта лістоўнічныя лясы, на схілах — тайга з перавагай піхты і елкі, а таксама хмызнякова-лішайнікавая тундра.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Хабаровский край. Путеводитель. — Приамурские ведомости. 2003. ISBN 5-8003-0093-3